Tennis Camp · Возера Гарда, Італія · 2026

7 дзён тэнісу на возеры Гарда

Кэмп ад Юлі і Алеся. Ад нумара з відам на возера да кортаў Hotel Le Balze — тыдзень, варты таго, каб запомніць.

Даты
13.09 — 19.09.2026
Лакацыя
Трэмозіне · Возера Гарда
Цана
ад €1 700 / чал.
Наша місія

Беларускамоўны безалкагольны тэнісны кэмп на возеры Гарда.

У Еўропе дагэтуль не было тэніснага кэмпа з выкладаннем на беларускай мове — а беларусаў, якія цікавяцца тэнісам, тут нямала: у Літве, Польшчы, Германіі, Чэхіі, Нідэрландах і далей. Мы стварылі прастору, дзе можна трэніравацца па сур'ёзных міжнародных праграмах ITF і пры гэтым увесь тыдзень размаўляць, жартаваць і гуляць па-беларуску.

Для нас гэта больш, чым адзін тыдзень на возеры Гарда. Мы хочам, каб беларускі тэніс быў бачны і жывы за межамі краіны — каб узнікла пастаянная беларускамоўная тэніс-супольнасць у Еўропе: людзі, якія штогод сустракаюцца зноў, гуляюць разам і разам растуць у гульні. Кэмп 2026 года — першая цэгліна ў гэтым.

01 · Пра кэмп

Тыдзень тэнісу, возера, італьянскай кухні і добрай кампаніі.

Сем поўных дзён мы трэніруемся, гуляем у тэніс, гуляем па Трэмозіне і смакуем італьянскую кухню. На корце — адзін трэнер і праграма пад тваю фізічную форму. Па-беларуску.

Гатэль, wellness-цэнтр і тэнісны клуб на адной тэрыторыі: Hotel Le Balze Aktiv & Wellness стаіць над возерам Гарда, у прыродным парку Альта-Гарда, з 11 тэніснымі кортамі, крытым басейнам і спа.

6начэй у гатэлі на беразе возера
20–29гадзін тэнісу на чалавека
1трэнер па-беларуску
8удзельнікаў — невялікая кампанія
02 · Расклад

Тыповы дзень у кэмпе

На кожнага ўдзельніка прыпадае ад 20 да 29 гадзін тэнісу за тыдзень — у залежнасці ад трэка. Расклад вярстаецца загадзя і высылаецца на пошту за 2 тыдні да старту.

Раніца · ~2.5 г.
Трэніроўка на корце — тэхніка, дрылы, разбор удараў. Дзве групы па ўзроўні.
Абед і паўза · ~2 г.
Абед у гатэлі або горадзе. Свабодны час.
Дзень · ~1.5–2 г.
Гульня — матчы, парныя, ралі. Па запыце — персанальная сесія 45 хв.
Вечар
Сацыяльная праграма: вячэра ў групе, прагулкі ўздоўж возера або проста адпачынак.
03 · Дзе жывем і гуляем

Hotel Le Balze — гатэль, wellness і корты над возерам Гарда.

Тэраса Hotel Le Balze з відам на возера Гарда
  • 6 начэй з 13.09 па 19.09.2026
  • Двухмеснае размяшчэнне ў нумары (пакой Superior — большы, з даплатай +€100)
  • Паўпансіён: сняданак + абед уваходзяць у кошт
  • Доступ да wellness-цэнтра «La Dolce Vita»: крыты басейн і спа
  • Трэмозіне — заходні бераг возера Гарда, у прыродным парку Альта-Гарда
  • 11 тэнісных кортаў проста на тэрыторыі гатэля
05 · Што ўваходзіць

Усё, акрамя пералёту і вячэр.

✓ Уваходзіць у кошт

  • 6 начэй у Hotel Le Balze
  • Двухмеснае размяшчэнне (Superior-пакой — за даплату)
  • Паўпансіён: сняданкі + абеды
  • Доступ да wellness-цэнтра: басейн і спа
  • Тэнісныя трэніроўкі (20–29 г. на чалавека)
  • Арэнда кортаў
  • Праца трэнера
  • Суправаджэнне арганізатараў увесь тыдзень

× Аплачваецца асобна

  • Авіяпералёт (Verona Villafranca, VRN)
  • Страхоўка
  • Вячэры
  • Асабістыя выдаткі
06 · Цана

Тры тарыфы — чым раней, тым танней.

Early Bird 2
€1 800
Месцы 3–6
Standard
€1 900
Месцы 7–8
Параўнанне тарыфаў
Early Bird 1 · €1 700  vs  Standard · €1 900
Забраніруй месца зараз — зэканом €200 у параўнанні з апошнім тарыфам.
Дэпазіт
50%
Астатак
да 01.09.2026
Вяртанне дэпазіту
да 24.08.2026

за чалавека · 6 начэй · паўпансіён (сняданак + абед), доступ да wellness-цэнтра і басейна — усё ўключана акрамя пералёту і вячэр. Пакой Superior (большы, з лепшым відам) — даплата +€100 да любога тарыфу. Дэпазіт — пры рэгістрацыі, астатак — да 01.09.2026. Прымаем Revolut, банкаўскі пераклад (IBAN) і PayPal.

07 · Хто прымае

Юля і Алесь.

Алесь Смірноў

Трэнер · BY · EN · RU

43 гады. Доўгі час быў айцішнікам, які вельмі любіў тэніс — а ў 2025 годзе абраў шлях тэніснага коўча. Працуе з дарослымі па праграмах ITF Play Tennis і Tennis Xpress. Падыход — пазітыўная атмасфера, усмешкі, добры настрой у групе.

Юля

Сазаснавальніца кэмпа · арганізацыя

Адказвае за тое, каб усе сем дзён прайшлі гладка — гатэль, лагістыка, экскурсія, сацыяльная праграма. З ёй можна звязацца наўпрост у Telegram або Instagram па ўсіх пытаннях рэгістрацыі і паездкі.

08 · FAQ

Частыя пытанні.

Які ўзровень патрэбен?

Падыходзіць гульцам узроўню NTRP 1.0–4.0: ад людзей, якія год-два займаюцца, да ўпэўненых аматараў. На корце дзве групы — пачаткоўцы і сярэдні ўзровень. Распадзел адбываецца ў першы дзень пасля кароткай ацэнкі.

Як аплаціць?

Дэпазіт 50% пры рэгістрацыі, астатак 50% — да 01.09.2026. Прымаем Revolut, банкаўскі пераклад (IBAN) і PayPal. Дэталі высылаем пасля запаўнення формы.

Я еду адзін — ці магу пасяліцца ў нумары адзін?

Стандарт — двухмеснае размяшчэнне (з другім удзельнікам кэмпа). Адзіночны нумар даступны з даплатай — напішыце Юлі ў Telegram, узгодзім.

Як з пералётам?

Білеты кожны набывае самастойна. Аэрапорт — Verona Villafranca (VRN) або Bergamo Orio al Serio (BGY), ад VRN да гатэля ~1 г 30 хв на машыне, ад BGY — каля 1 г 40 хв. Падкажам зручныя стыкоўкі з Вільні / Варшавы / Берліна.

Што калі прыйдзецца адмяніцца?

Дэпазіт можна вярнуць цалкам да 24.08.2026. Пасля гэтай мяжы дэпазіт не вяртаецца, але можна перадаць месца іншаму чалавеку. Раім аформіць страхоўку ад адмены.

Колькі будзе людзей у групе?

Да 8 удзельнікаў. Камернасць — наўмысна: гэта дае больш увагі ад трэнера і дазваляе хутка стаць камандай.

09 · Запіс

Едзем разам.

Запоўні кароткую анкету — і мы звяжамся з табой, каб узгодніць дэталі рэгістрацыі і дэпазіту.

Запоўніць анкету →
Пытанні? Telegram: @DivaJuliya · Instagram: @DivaJuliya